Трывай. Ты будзеш моцнай дзеля нас. Нямы адчай мяне адольвае штораз, калі так блізка над прорвай бачу стан твой хісткі. Трывай. Зялёны чай прыглушыць боль. Паабяцай, душа мая, ты не дазволіш больш ні кроку ў ноч. Пакінь аскепкі шкла наўзбоч. Прашу, сябе ты зьберажы! Нам трэба проста перажыць! Мне невыносная самота, але ж самотны я і сам і верш свой ночы я аддам, і песню да апошняй ноты! Трывай! Трывай. Трывай! Перапаўняе грудзі газ праз край, але сузор'і ў гэты час нас поўняць верай, што недзе там яна ў нябесных сьферах. Трывай! Ты будзеш моцнай дзеля нас. Нямы адчай цябе пакіне ўвадначас і вырай новы табе заўсёды будзе сховам. Прашу, сябе ты зьберажы! Нам трэба проста перажыць! Мне невыносная самота, але ж самотны я і сам і верш свой ночы я аддам, і песню да апошняй ноты! Трывай. Трывай. Калі гвалтна ўсё ж, калі страх працяў, калі ўсё хлусня, калі знікну я. Калі гвалтна ўсё ж, калі страх працяў, калі ўсё хлусня, калі знікну я. Прашу, сябе ты зьберажы! Нам трэба проста перажыць! Мне невыносная самота, але ж самотны я і сам і верш свой ночы я аддам, і песню да апошняй ноты! Прашу, сябе ты зьберажы! Нам трэба проста перажыць! Мне невыносная самота, але ж самотны я і сам і верш свой ночы я аддам, і песню да апошняй ноты! Трывай. Трывай.