Будзь бессаромнай, будзь распранутай Рабіся горшай з кожнай хвілінай Будзь нібы восень, будзь талае лісьце Будзь грацыя коткі з выгнутай сьпінай Будзь вецер, які начаваў у прычосцы Будзь белае неба і пеннае мора Будзь сумнай усьмешкай, забытай на твары Нядоўгае сонца, схаванае ў шторах Будзь несапраўднай, будзь летуценнай Застанься шэптам, абрысам арэляў На мятых прасьцінах долькамі цела Імя маёй любові – Безнадзейнасьць