Так марна губляюцца рэчы Так марна праходзяць гады У вечнай пагоні за нечым За бегам нябачна бяды Дарэмна тут гнацца за часам Усё роўна ён будзе хутчэй Твая тут задача застацца Крыніцай сумленных падзей І вось ты стаіш на дарозе Перад вачыма сьветлы шлях Хопіць чакаць на парозе І до хавацца ўжо пад дах І як ні прыемна натхненна Нам марыць аб лепшых часах Ня будзе тут думкай таемнай Што час свой будуеш ты сам І моцы, бадай што, хапае Хапае. Ты верыш ці не Адпор ты ад сьвету спаткаеш Табе што адпор твой дае Ізноў ты стаіш на дарозе Перад вачыма сьветлы шлях Хопіць чакаць на парозе І до хавацца ўжо пад дах Аднойчы ты апынесься Далёка ад родных мясьцін Пачуеш знаёмыя песьні Заплачаш, бо помнішь ты іх Бо зорак зь нябёс не хапаў ты Чаканьня ведаў ты кошт Адное, сумленным застанься Такі ж ён, вядома, твой лёс