Ці помнішь, як часам Пад сьнегам горад сьпіць І толькі побач зь небам Гатовы паляцець Гатовы паляцець І прагне сэрца волі Даць згоду на палёт Плыць разам, плыць проста Шукаючы ў ім сэнс Шукаючы ў ім сэнс Ня кожная нота, што граецца ў рытм Ня кожная кніга, што казка ці міт Ня кожная хата, што мае вакно Ня кожнае сонца, што зранку ўзышло Сапраўдная нота бывае ня ў такт Сапраўдная кніга бывае й так Сапраўдная хата, у якой нехта жыў Сапраўднае сонца, у ім столькі сіл А, як быць, калі, раптам Пасьля мараў і надзей Чакае там пустэча Адсутнасьць, адна сьмерць Адсутнасьць, адна сьмерць Відаць, нам варта верыць І несьці людзям любоў Сагрэць каб людзям сэрцы Каб ім было прасьцей Табе каб было прасьцей