Настане дзень і прыйдзе час Што сонца больш ня міне нас Ня будуць дзеці кідаць дому На злобу сьвету ўжо старому Ня будуць ведаць кампрамісаў У сваёй шчырасьці й рысай Галоўнай будзе ў іх упартасьць Быць вечна вольнымі бо варта Пачаць з хлусьнёй нам грацца ў карты То ў раз мы гонар свой прайграем Настане дзень і будзе бой Адзін з адным, з самім сабой Калі сябры на барыкадах Усе разьбягуцца як папала "Ты не са мной? Ты вораг мой! Ды як жа так, я думаў свой!" Бо тут кіруе злосьць людзямі Глядзі, сябрук, каб мы ня сталі Сваіх дзяліць на чорных, белых Але ня хоча слухаць зграя