Пад акенцам нас чакала восень І ўляцела ў зімні сад Кожны позірк яе просіць Ісьці за ёю ў дзіўны шлях У імгненьне закаханы У гэты шэры хмуры дзень Жоўты ліст хвілінай славы Ападзе, схавае цень На даляглядзе летуценным Ад поўні зьнічка ўплыла Лямантуе гольле сьпеўна Чакала ты, у ім была