Я еду па восеньскім лісце Еду я праз дзяцячыя сны Еду я па пагорках і выспах Па дарогах зімы і вясны Я еду туды, дзе светла Дзе лунае паветраны шар Дзе ветразь напоўніцца ветрам Дзе сонцам асветліцца твар Усё на крыві! Усё на касцях! Усё шматзначнае - адназначна! Я маю свой ген! Я маю свой сцяг! Я маю свой край, дзе дыхаць мне смачна! Я еду праз шэрыя вёскі Еду я цераз знакі бяды Я еду праз кропкі, ды коскі Я еду адсюль - туды Туды дзе ўзыходзе золак Дзе падае снегу долу Дзе свеціць калядная зорка Дзе гарыць Купальскае кола Усё на крыві! Усё на касцях! Усё шматзначнае - адназначна! Я маю свой ген! Я маю свой сцяг! Я маю свой край, дзе дыхаць мне смачна! Усё на крыві! Усё на касцях! Усё шматзначнае - адназначна! Я маю свой ген! Я маю свой сцяг! Я маю свой край, дзе дыхаць мне смачна! Я еду па вечным брудзе За брудам нябачна зямлі Калісьці тут штосьці будзе Вось толькі што і калі? Даеду адно па рыму На хвалях студзёных вятроў Я еду ў сваю краіну Нявечную сотню гадоў Усё на крыві! Усё на касцях! Усё шматзначнае - адназначна! Я маю свой ген! Я маю свой сцяг! Я маю свой край, дзе дыхаць мне смачна!