Ну карацей, я выйшаў ранкам з хаты Зусім здаровы, не зусім багаты Іду-гляджу на неба, ды на глебу Наўпрост і ўбок, направа ды налева Наўпрост адно - вар'яты ды маньякі Налева - валацужныя сабакі І лепей вам ня бачыць, што направа І ўсё адно, мы зробім нашу справу І будзе так, як трэба нам! І будзе так, як трэба нам! І будзе так, як трэба нам! І будзе так, як трэба нам! Мужчыны п'юць, а потым прагнуць бою Жанчыны прагнуць міру ды спакою На гэтай глебе, надта урадлівай - Міжполавыя творацца канфлікты Які народ?! Якая на хрэн мова?! Народ дурны - ён любіць жыць хрэнова! А я люблю народ, хоць неўзаемна Люблю любіць - любіць заўжды прыемна І будзе так, як трэба нам! І будзе так, як трэба нам! І будзе так, як трэба нам! І будзе так, як трэба нам! Ну вось і ўсё, вяртаюся дадому І небагаты, і ўжо нездаровы Паўсюдна грып і іншая зараза Ну паспрабуй здаровым тут застацца! Але пляваць! Сябе мы зробім самі Прыгожымі дзяржаўнымі мужамі! Ці бруднымі ванючымі бамжамі! Вось кім захочам, тым сябе і зробім! І будзе так, як трэба нам! І будзе так, як трэба нам! І будзе так, як трэба нам! І будзе так, як трэба нам!