Лістота пад нагамі, Ад дрэваў сіні цень, І ўсе дзяўчаты мне падміргваюць, Але не іхні дзень. Хто сёння не ў гуморы, Няхай сядзіць і п'е. I'm sorry, we got it - Я крочу да яе. Насустрач людзі крочаць, Усмешкі ў вачах, Слухаюць музыку рабочыя - Бетховен ці то Бах? Які ў нас файны горад - Душа мая пяе. I'm sorry, we got it - Прыду я да яе. Даражэнькая, З Днём нараджэння! Даражэнькая, З Днём нараджэння! Ласкава свеціць сонца - Мы пасябруем з ім, Нібыта ў мульціках японскіх, Па небе паляцім. Няхай усе гавораць, Што ў мяне куля ў галаве. I'm sorry, we got it - Прыйшоў я да яе! "Даражэнькая, З Днём нараджэння!" - "Даражэнькі, Да пабачэння!" "Даражэнькая, З Днём нараджэння!" - "Даражэнькі, Да пабачэння!"