Мне абрыдла весяліцца,
Мне абрыдла піць-курыць
І таму рашыў жаніцца,
Бо хачу сям'ю стварыць.
Мама дарагая,
Справа маладая,
Ды ніхто не можа ведаць,
Што яго чакае.
Вось дзяўчына з Талачына
Праліць-мые, як машына,
І гатуе смачны торт,
Праўда, з твару – чысты чорт.
Мама дарагая,
Справа маладая,
Толькі мне не даспадобы
Дзеўчына такая.
Вось дзяўчына з Рагачова
Прыгажосьці цераз край,
Толькі скажа пару словаў –
Хоць ты вушы заціскай.
Мама дарагая,
Справа маладая,
Толькі мне не даспадобы
Дзеўчына такая.
Прыгажуня з Магілеву –
Вусны як чырвоны мак,
Толькі ўсё глядзіць налева,
Ну а гэта – кепскі знак.
Мама дарагая,
Справа маладая,
Толькі мне не даспадобы
Дзеўчына такая.
Стэфаніды, Яны, Раі –
Тут нявестаў цэлы лес.
Выбіраю, выбіраю...
Мне цікавы сам працэс.
Мама дарагая,
Справа маладая,
Усе хлопцы жонак маюць,
А я выбіраю.
Мама дарагая,
Справа маладая,
Усе хлопцы жонак маюць,
А я пачакаю!
Поcмотреть все песни артиста