Я быў рахманы і багаты У Стоўбцах меў чатыры хаты Але змяніліся расклады І вось я ў лесе з аўтаматам Нічога мне не бракавала Але прыйшла да нас навала І вось я ў лесе з аўтаматам Сваім камандую атрадам Каб мы калі чаго каму Так мы ніколі нічога ніякага А калі што якое Ды што там якое А я вясёлым быў мужчынам Віно, жанчыны, адпачынак Але які там адпачынак Калі руйнуецца Айчына А я ішоў сабе па полі І зразумеў, што ўжо даволі Даволі гнуцца як таполі Вяртаць нам трэба нашу волю Каб мы калі чаго каму Так мы ніколі нічога ніякага А калі што якое Ды што там якое Лясное нашае братэрства Жыве, пакуль грукочуць сэрцы Цяпер у нас такая праца З агульным ворагам змагацца Каб мы калі чаго каму Так мы ніколі нічога ніякага А калі што якое Ды што там якое Каб мы калі чаго каму Так мы ніколі нічога ніякага А калі што якое Ды што там якое