Там за рэчкай, за ракой не дужа глыбокай Ды нямала ў берагах, у берагах шырокай У берагах шырокай Войска лютае татар пачало спыняцца Каб літве пашкодзіць да ракі прабрацца Да ракі прабрацца Міхал Глінскі бачыў: мост ужо гатовы Да літвы прамовіў гэтакія словы Гэтакія словы "Каб Айчыну-маці мужна ратавалі Ды татараў лютых мужна ваявалі!" Мужна ваявалі Нашы як ударылі раптам на татараў Звон і гром нясецца, неба льецца жарам Неба льецца жарам Там з атрадам Глінскі ўласным прытаіўся Ад падстрэлу другі конь пад ім заваліўся Пад ім заваліўся Ён на іншага ўскачыў, не зважаў ні мала Так як гетману і ўсім рыцарам прыстала Рыцарам прыстала Там паганцаў навакол хутка акружылі Ды, як пруцце, шэрагам, шэрагам скасілі Шэрагам скасілі Прэч татары пабеглі, хто як уцякае А літва імчыцца ўслед, смела даганяе Смела даганяе Ды сячэ ў хрыбты ім б'е, дзіды запускае Кроў хлюпоча, льецца, па траве сплывае Па траве сплывае Гук і крык над полем, па лясных разлогах Поўна трупаў у рацэ, па шляхах-дарогах Па шляхах-дарогах Так Літва татараў біла-мардавала Аж да Цапры да ракі, да ракі загнала Да ракі загнала