Мы ляцім, ляцім, ляцім, глядзі, не падай Над галовамі старых і новых статуй Над заводамі, што вырабляюць смецце Прывітанне, неба, воблакі і вецер Воблакі і вецер. Мы, як сонца, свецім Лепшыя на свеце. Горшыя на свеце Воблакі і вецер. Мы, як сонца, свецім Лепшыя на свеце. Горшыя на свеце Усё цвіце, цвіце, цвіце, цвіце і пахне Хто пабачыць нас, дык той адразу ахне Па-над дахамі дамоў, дзе тата з мамай Над РУУСам, ЖЭСам і райвыканкамам Воблакі і вецер. Мы, як сонца, свецім Лепшыя на свеце. Горшыя на свеце Воблакі і вецер. Мы, як сонца, свецім Лепшыя на свеце. Горшыя на свеце Мы з табою, як на палатне Шагала Ўсяго багата і ўсяго нам мала Мы ляцім, ляцім праз маладосць і лета А з зямлі глядзіць ужо на нас ракета Воблакі і вецер. Мы, як сонца, свецім Лепшыя на свеце. Горшыя на свеце Воблакі і вецер. Мы, як сонца, свецім Лепшыя на свеце. Горшыя на свеце