Мы ў жыццёвы вір сваё скіроўвалі стырно Былі ўсе нягоды нам няўзнак І мы пілі з табою дзьмухаўцовае віно Мне не забыцца на ягоны смак Дзьмухаўцовае віно... Дзьмухаўцовае віно... Не турбавала нас, ці то відно, ці не відно Натхняў нас вір бязлітасных атак І мы пілі з табою дзьмухаўцовае віно Мне не забыцца на ягоны смак Дзьмухаўцовае віно... Дзьмухаўцовае віно... Падаюць зоркамі Па-над пагоркамі Мроі калішніх часоў Моракам, ценямі І летуценнямі Знікнуць без знаку ізноў Ізноў... Пранесліся гады гарачых коней табуном І нельга іхні без спыніць ніяк І п'ю адзін я сёння дзьмухаўцовае віно Не адчуваючы ягоны смак Дзьмухаўцовае віно... Дзьмухаўцовае віно... Дзьмухаўцовае віно... Дзьмухаўцовае віно...