Іржавая дзяржава сваю атруту п'е Ні жалем, ні пажарам не ўратаваць яе Карозія метала пажэрла механізм З усіх магчымых рухаў дасяжны толькі ўніз Пад ветрам задрыжала Іржавая дзяржава Ёй дыхае ў спіну Сапраўдная краіна Жрацы іржавай секты па вушы ў хлусні Сабе не вераць самі, каго з іх не вазьмі Яны чытаюць мантру: Нідзе не маем іржы Але ўсе ўсё бачаць — кажы ці не кажы Пад ветрам задрыжала Іржавая дзяржава Ёй дыхае ў спіну Сапраўдная краіна Іржавая дзяржава скрыгоча і трашчыць Палохае турмою, застрашвальна крычыць Шмат роспачы і болю, няспраўджаных надзей Але іржы ўсё болей, і скон усё бліжэй Пад ветрам задрыжала Іржавая дзяржава Ёй дыхае ў спіну Сапраўдная краіна Пад ветрам задрыжала Іржавая дзяржава Ёй дыхае ў спіну Сапраўдная краіна