Я хачу ўсё забыць Заблукаць удваях Праз лясы, гарады Я і ты, ты і я Далёка Згублены красавік У маёй галаве, і Мы зайшлі ў тупік Я не той, хто табе Патрэбны Дзіўныя берагі Выгасае святло Праплылі караблі Усё не так, як было Калісьці Змораны дарогамі Не вярнуцца ніяк Няўпэўнены, спалоханы Паглядзі, гэта я Сапраўдны Прашу, падкажы, як мне Вярнуць святло душы Я згубіўся Прашу, дай мне сіл, бо я не Змагу дайсці адзін Я стаміўся Я стаміўся