Святло пагаслай зоркі, Як раней, імкне да мяне. Я - вецер на паверхні, Альбо цень таго, хто на дне. Я бачу толькі кветку, А не рух яе каранёў. Я згінуў на ільдзіне. Крыгалом адмыў маю кроў. Мы - жыхары мяжы Дзвюх дзяржаў. Мы крочым у імжы Між застаў. Той, хто шукае Ружу, Адшукае зноў толькі Крыж. Я побач, а не разам - І вандрую там, дзе ты спіш. Мы - жыхары мяжы Дзвюх дзяржаў. Мы крочым у імжы Між застаў. Калі згарыць люстэрка, Я сыйду туды, дзе быў змрок. Агонь Святога Эльма Асвятляе шлях на той бок. Мы - жыхары мяжы Дзвюх дзяржаў. Мы крочым у імжы Між застаў.