Kishore Kumar Hits

LEAR - Сон текст песни

Исполнитель: LEAR

альбом: Зачапіцца


Раней было прасцей
У абдымках тых начэй
Так лёгка засынала, маючы давер
Цяпер усё не так
Наскрозь праймае страх
І больш за пяць гадоў не бачыла я добрых сноў
Куды вядзе мяне трывога
Ранак прыйдзе млосным крокам
Трэба засынаць
Куды вядзе мяне трывога
Ранак прыйдзе млосным крокам
Лепей не чакаць
Усё тут нібы сон
Трасуцца рукі зноў
Скрадзены спакой
На вусціш зменіць тон
Усё тут нібы сон
Трасуцца рукі зноў
Скрадзены спакой
На вусціш зменіць тон
Што было раней
Ужо я не ўзгадаю
Адзін і той жа стан штодня прыходзіць, не пытае
Нібыта карусель
З бясконцым сваім колам
І, як спыніць той рух, дасюль мне так і не вядома
Куды вядзе мяне трывога
Ранак прыйдзе млосным крокам
Трэба засынаць
Куды вядзе мяне трывога
Ранак прыйдзе млосным крокам
Лепей не чакаць
Усё тут нібы сон
Трасуцца рукі зноў
Скрадзены спакой
На вусціш зменіць тон
Усё тут нібы сон
Трасуцца рукі зноў
Скрадзены спакой
На вусціш зменіць тон
Усё тое, што замінала ісці далей, я адпускаю
Усё тое, чым закрывала пустэчу гадамі - таксама
Усё тое, што замінала ісці далей, я адпускаю
Усё тут нібы сон
Трасуцца рукі зноў
Скрадзены спакой
На вусціш зменіць тон
Усё тут нібы сон
Трасуцца рукі зноў
Скрадзены спакой
На вусціш зменіць тон

Поcмотреть все песни артиста

Другие альбомы исполнителя

Похожие исполнители

Naka

Исполнитель

AKUTE

Исполнитель