Званы над дрыгвою Над чорнай вадою Даўно ўжо тут не гучаць Верасовыя пусткі Скаваныя вусны - Жах не дае закрычаць Сёння ўсю ноч да свiтання - Дзiкае паляванне Шляхты дачцы свой жах не ўтоiць ў вачах На балоце сёння палюе Стах Белыя скронi - Маўклiвыя конi Дрыгву не крануць капытом Павiнна згiнуць панна - Так прадказана - Як каласы пад сярпом Сёння ўсю ноч да свiтання - Дзiкае паляванне Шляхты дачцы свой жах не ўтоiць ў вачах На балоце сёння палюе Стах Па засценках моўчкi шляхта Пахавалася ў змрок Над дрыгвою ходзiць панна З верасоў пляце вянок Спяць Балотныя Ялiны Цвыркуны спяць у чароце Аступiўшыся ў купiнах Панна знiкла у балоце Апошнюю ноч да свiтання - Дзiкае паляванне Шляхты дачцы свой жах не ўтоiць ў вачах На балоце сёння палюе Стах