Калі глядзець на неба раскрытымі шырэй вачыма То можна зоры ўбачыць днём і ночы не чакаць А тым небе птушка прэч ляціць быццам жанчына Што з тваёй восені зышла сваю вясну далей шукаць І каб за ёю босы не кінуўся ты бегам Бясснежны снежань, засыпь яе сляды ты снегам! Снегам-снегам-снегам-снегам-снегам-снегам-сне На новы год ты ёй прымроіся ў сне Ці, як спяваў Джо Роберт Кокер "А можа не?" Ў халодным парку чалавек у задуменні Збірае тару каля лавак, і даўно не лічыць дні Як алкаголік у чацвёртым пакаленні З кожнай бутэлькай набліжае ён паўлітра цеплыні Каб здаўшы тару зноўку не запіў з суседам Бясснежны снежан, засыпь тыя бутэлькі снегам! Снегам-снегам-снегам-снегам-снегам-снегам-сне Ён кіне піць і больш не будзе жыць на дне Ці, як спяваў Джо Роберт Кокер "А можа не?" Каляды - час нанова выбраць накірункі І тварам стаць пад невядомыя сустрэчныя вятры А што там новы год нясе за падарункі? Хочаш выбраць сам? Ўставай, ідзі бяры! Каб на каляды не было тут месца бедам Бясснежны снежань, засыпь мае каляды снегам! Снегам-снегам-снегам-снегам-снегам-снегам-сне Хачу дамоў, і каб узоры ў вакне Снегам-снегам-снегам-снегам-снегам-снегам-сне Дамоў, дзе я маленькі ў фатакартцы на сцяне Снегам-снегам-снегам-снегам-снегам-снегам-сне Каб звонку зімна, а ўнутры цёплая коўдра І як спяваў Джо Роберт Кокер І як спяваў старэнькі Кокер Ці, як спяваў нам Вакарчук "Усё будзе добра"