Жыццё не каробка цукерак СПАРТАК Жыццё як кашуля, чаму яно так? Бо кожны атрымлівае як па шаблону Кашулю на выраст - і носіць да скону І ў свеце наскрозь і паўсюль трафарэтным Усе носяць кашулю як лічаць патрэбным - Хтось як бы скуру тканіна не цёрла Зашпіляе яе аж пад самае горла А камусьці ў кашулі спякотна і цесна Ён просіцца ўверх як маленькая Цэсна Расхрыстаны крочыць пад парам эцілу Гальштук - хіба пад вянец, ці ў магілу Не варта ляпіць на людзей этыкетак Але ўсё, што адрознівае так ці гэтак Лютэранаў ад люмпа, што п'е чыстаганы Гэта гузік - зашпілены ці адарваны Там дзе дзеляць людзей праз іх колер штанінаў Марскі чалавек жыў пасярод раўнінаў Упарты і цвёрды як быццам са сталі Якія бы хвалі яго не хісталі Маленькія песні ў маёй галаве Навечна ўраслі пад канцэртным шафе - Хай помніцца доўга касмічная прытча Як Леммі прыйшоў на зямлю ў Смалявічах Чацвёртага жніўня пайду залью лыч - Дзякуй табе Аляксандр Міхалыч За тое, што даў, за тое, як пёрла За пот і сарванае шмат разоў горла Хто бы ў мяне не тыкаў свой палец Для мяне пальцам піханаё - uber ales Да гэтай пары ляжыць у кішэні Гузік, сарваны з кашулі ў слэме