Хто ўсю валюту лапатай грабе? Хто панавешаў паўсюль БЧБ? Хто нашым гражданам каждый дзень врот? Хто не дае папіццот? Хто дасылае ментам пісюны? Хто вядзе тэлеграм-канал для жызні страны? Хто з камбайнаў у полі злівае салярку? Гаўном з-пад каровы заляпаў хто даярку? Хай гуляюць як бараны Па праспекту наркаманы Танчаць хай пад нашы дудкі Алкашы і прасцітуткі! Праўду пра Меркель і Шарытэ Чэсна раскажа канал БЭ-Э-ЭТЭ Вывядзе ў выглядзе схем на экраны Усе закулісы таемныя планы Што імамы, ксяндзы, папы і раввіны - Марыянеткі ў руках павуціны Тырчаць з-пад кіпы польскага панства Вушы "глубіннава гасударства" Суткамі ў бункеры пад Беластокам Плануюць атаку сваю крок за крокам На Беларусь, што гудзе пасля выбараў Зладзеі ўсіх масцей і калібараў У айзац-брыгады і штурман-атрады Пад Брэстам збіраюцца ілюмінаты Сітхі, массад і арда Сарумана Пад кіраўніцтвам Хусэйна Саддама Наступаюць на Брузгі У шапках з натаўскай фальгі Сцяпан Алаізавіч Гітлер-Пуціла А следам за ім баявая Гадзіла Праўду пра Меркель і Шарытэ Чэсна раскажа канал БЭ-Э-ЭТЭ Як праз Лынтупы, Катлоўку і Гуту Гейц і Абама возяць валюту Хасіды, палякі, чэхаславакі - Ворагаў бацькі навокал да сракі І цягне да ціцькі слюнявае жвала Куклавод цэпкала, куклаводавод цэпкала