У дзіцячым у садочку Ў тры гады я на гаршчочку Закахаўся і цягнуся З той пары я да Ганнусі І жыву ў памежным стане Адкажы мне, мая Аня Ці я лысы, ці я грубы Чаму я табе не любы? А мама мне казала на яго ты не глядзі Ты падумай, што табе на гэта скажуць людзі Ён балэба і не можа нават проста пагаліцца А табе патрэбны хлопец са сталіцы Пераехаў у сталіцу Нават можна стаў галіцца А ёй гэтага не досыць Немым голасам галосіць Ад кахання стаў як шчэпка Нават піва стаў піць рэдка Так схуднеў, што ў ветругу З дома выйсці не магу А мама мне казала на яго ты не глядзі Ты падумай, што табе на гэта скажуць людзі Ён жа кволы як кавыль, нават моцна не абдыме А ў ложку дык навогул ад напружання загіне Каб хоць троху падкачацца Мусіў працаўладкавацца Дзеля маёй Дэздэмоны Па начох гружу вагоны Персікі фасую ў тару Аб Ганнусе маёй мару - У кожнай кіле абрыкоса Бачу профіль яе носа А мама мне казала на яго ты не глядзі Ты падумай, што табе на гэта скажуць людзі Ён жа сэрца разаб'е і з дзіцём дурную кіне У ягонай галаве адно бацвінне Як сабака выконваў твае загады Спяваў песні Паліны і серэнады Маё сэрца зчарствела як корка хлебы Ты скажу мне, што табе, чартоўка, трэба А мама мне казала на яе ты не глядзі Ты падумай, што табе на гэта скажуць людзі Забірай ўсе свае рэчы і вяртайся са сталіцы - Вяртайся ў Ашмяны, цябе чакаюць цыцы