Сонца вясной грэе не надта Cнег за вакном ці гэта вата? Халодны вецер вырваў птушку з гнязда І кінуў у неба — такая вясна Сістэма што ёсць моцы цісне на стабілізатар Як ты не хавайся ва ўнутраны Улан-Батар Allzumenschliches коціцца ў яму І Сізіф унутры не вывозіць ні граму Але восенню, летам, зімой ці вясной Галоўнае захоўваць пазітыўны настрой Жыццё як гопнік ў падваротні з трубой? Насі з сабой манціроўку і пазітыўны настрой У клазетах, і ў галавах дамастрой? Прафесар, захоўвайце пазітыўны настрой Вечарамі віно разбаўляеш слязой? Пі тэкілу і захоўвай пазітыўны настрой Ка-ка-каску насі, пад стралою не стой І захоўвай-захоўвай-захоўвай настрой Вось бы нам сеанс маштабнай псіхатэрапіі Каб туды маглі патрапіць са сталіцы і з перыферыі На гіганцкую кушэтку каб мільёны тры залезла І гіганцкі доктар у белым побач сеў у сваё крэсла Кажаце, кукуха часам едзе ад падзеяў? Кажаце, не трэба болей вам такіх хакеяў? Фізічна і маральна кажаце вам цяжка? Ну вы ж ведаеце што у любой хваробе важна? Цікава, ці мыла бы мама раму Без галаперадолу і дыязепаму? Усяго на тры дні закупіўся мукой? Тры бульбу і захоўвай пазітыўны настрой Плывеш па капусту з ваўком і казой? Грабі і захоўвай пазітыўны настрой Прачнуўся ў труне пад магільнай плітой Капай і захоўвай пазітыўны настрой Закрылі кіёск з шаўрмой ля вакзала? Захоўвай настрой і еш хатняе сала