Учора я глядзеў як любяць плаваць качаняты Потым усю ноч не спаў: што ж такое та, рабяты? Дробныя і кволыя, мокрыя па вушы Качаняты не чапляюцца за кавалак сушы У бакі далей плывуць ад качкі-мамкі ўпотай – А мне што, так і сядзець тут дома з сухой жопай? Я і сам з вусамі гусь, нават з цэлай барадой! Як пісаў Ашмянскі веснік, "Бардаўскі плэйбой"! Долі, бемолі, розныя трыёлі – У мяне ужо ад музыкі на вушах мазолі (я канешне ведаю, што граматнейша - мазалІ Але ж не такія сролі ездзяць на гастролі) Клічуць на сцэну мяне мае шляхі Вось такі ашмянскі Роберд бляха Дзілан ад сахі Пакуль пасвІў я кароў прачытаў багата кніжак І з паўтыка пазнаю, дзе Мацкевіч, а дзе Жыжак Ляды, Жалудок, Гурнофель, Буда-кашалёў – Оксі, выбачай, твой нэймдропінг для лахоў! Мне літаратура ежа як свіня для копта – Духоўна каларыйны, музычна лёгкі, ёпта! Дастаю гітару, дастаю цыліндр - Мая культура палімпсест, мой герой Фасбіндэр! Хай навокал боль і страх, цяжка жыць, але ж няхай Прывязу найлепшых песень – хоць да сракі прыкладай! Гэтым разам райдэр просты, можна і без лімузінаў – Ганарар пяць тысяч еўра ці каструлька цэпелінаў Хоць сюрпрызаў і ня будзе, хоць пасюль лалалай Еду я адсюль туды, толькі ты мяне чакай