Мабыць я не вельмi звычайны Не вельмi просты, але Я не такi ўж жорсткi Як ты чула пра мяне Праменi надзеi ласкаюць Кветкi-вочкi свае падымi I я мару, я мару Каб убачыла мяне ты Не ведаю Ты мабыць з iншай планеты I ты ляцiш Як вiрус у нашым паветры I я чую, ты паўсюль Вакол мяне Кветачкi-кропачкi з тваiх вачыма Блiшчаць, як быццам вайна Салдаты салёныя гiнуць у полi Бо iх змятае рука Парвала знамёны аб вастрые скал Мараў маiх i iдэй Зламала клетку, пачаўся скандал Не ведаю кiм быць цяпер Не ведаю Ты мабыць з iншай планеты I ты ляцiш Як вiрус у нашым паветры I я чую, ты паўсюль Вакол мяне