я азірнуўся паглядзець на свае сляды, і апынулася - дарогі пад імі няма. нібыта ногі мяне самі заводзяць туды, дзе далягляды паступова з'ядае туман. каб зноў памрокі закруцілі думкі хулахуп, і зноў я колам абыходзіў той жа калізей, а ўсё таму што трэба толькі збіцца са шляху каб убачыць што ён ёсць і куды ён вядзе. я накрыўся капюшонам, ну і што цяпер? справа не ў тым, адкуль прыйшоў і не ў досціпе; і не ў тым, колькі дэцыбел у доступе. справа ў тым, каб трымаць сябе ў росквіце. кеміце? за столькі год накрэмзана знакаў, і колькі стыляў упіталася з усёй павагай: ад гета гуку да паэзіі вышэйшых адзнакаў - я ўсё адно застануся тым самым мазафакерам. зато цяпер толькі з даверам і наперакор - іду наперад, і, халера, ня бачу берагоў. для качу хапае слоў, хістаюцца межы рэальнасці як стане здольнасці назваць тое, што навакол на той мове, якой нашаптаны трыццацідваісты код уласнай праграмы. і каб здзейсніць пераход, стану перад брамай і крыкну "ёў" (пра сябе дадаўшы "амэн"). і ў гульню лайтовы залятае як дзікі - прайграць гатовы, але гэта частка так-тыкі. час цікае, час датыкае вынікі, пакуль цынікі памнажаюцца ў ліках. цішэй, я сам карміў гэтых мышэй сваімі рэшткамі, калі разваліўся ўшчэнт, але час склейвае і лечыць, хоць і цячэ, цяпер сабраны па кавалках крычу майк-чек.